Адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі!

02 красавіка
Адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі!

Сёння, другога красавіка, адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі! І Купалаўскі тэатр з радасцю віншуе вас, дарагія сябры, з гэтым святам!

Цягам многіх гадоў саюз Беларусі і Расіі сімвалізуе імкненне нашых краін развіваць інтэграцыйныя працэсы, умацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і гуманітарныя сувязі. Адносіны беларусаў і расіян – не проста суседскія, а родныя і напоўненыя ўсведамленнем адзінства. Адзінства гісторыі, культуры, дасягненняў і мэт.

Няхай агульнае свята назаўсёды застанецца залогам упэўненасці ў заўтрашнім дні для многіх пакаленняў нашых грамадзян. Жадаем мірнага неба, добрага здароўя, поспехаў і дабрабыту! Хай наш агульны дом заўсёды будзе поўным дабра і шчасця!