"Другая сусветная". Рыхтуецца прэм'ера

06 Красавіка
"Другая сусветная". Рыхтуецца прэм'ера
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 7, 8 і 10 мая адбудуцца прэм'ерныя паказы спектакля-канцэрта "Другая сусветная". Рэжысёр - Мікалай Пінігін. Мастак-сцэнограф - Барыс Герлаван. Касцюмы рыхтуе Алена Ігруша. Аранжыроўкай музычных нумароў займаецца Уладзімір Кур'ян.

Песні Марка Мермана прагучаць у выкананні Святланы Анікей, Зоі Белахвосцік, Генадзя Гарбука, Валянціны Гарцуевай, Марты Голубевай, Аляксандра Казелы, Віктара Манаева, Ігара Сігова, Алены Сідаравай, Паўла Харланчука, Ганны Хітрык, Юліі Шпілеўскай і Вікторыі Чаўлыткі.