"Арт" з сінхронным перакладам

01 Лютага
"Арт" з сінхронным перакладам
Спектакль "Арт" па п’есе Ясміны Рэзы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна - адна з апошніх прэм'ер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы - цяпер ідзе з сінхронным перакладам на ангельскую мову. Паслуга бясплатная. 

Атрымаць радыёпрыёмнік з навушнікам можна на ўваходзе ў тэатр, звярнуўшыся да адміністратараў ці білецёраў. Падчас спектаклю перакладчык чытае па-ангельску гледачу ў навушнік тэкст, які на сцэне прамаўляюць акцёры . Інструкцыю па карыстанні прыёмнікам і больш падрабязную інфармацыю пра паслугу можна паглядзець тут.

Наступныя паказы спектакля "Арт" адбудуцца 4 і 21 лютага, а таксама 12 і 19 сакавіка.