Сінхронны пераклад

Шаноўныя гледачы!
Усе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ідуць на беларускай мове, але цяпер вы можаце глядзець іх з сінхронным перакладам на англійскую і рускую мову. 

IMG_6623.JPG

З сінхронным перакладам на англійскую і рускую мову ідуць амаль усе спектаклі нашага рэпертуара. Сачыце за афішай.

Калі вы хочаце скарыстацца гэтай паслугай, калі ласка, спачатку праверце, ці пазначаны абраны вамі паказ адмысловым сімвалам на старонцы Афіша тэатра, альбо на друкаваных афішах тэатра.  Атрымаць радыёпрыёмнік з навушнікам можна на ўваходзе ў тэатр, звярнуўшыся да адміністратараў ці білецёраў. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што паслуга платная. Аплаціць яе можна на ўваходзе перад пачаткам спектакля. 

Просім Вас прыходзіць мінімум за 15 хвілін да пачатку спектакля, калі Вы плануеце скарыстацца паслугай сінхроннага перакладу. 

Інструкцыя па карыстанні прыёмнікам:

1. Кнопка ўключэння/выключэння прыёмніка знаходзіцца на пярэдняй панэлі.

2. Каналы прыёму пазначаныя лічбамі ад 0 да 4, яны з’яўляюцца на экране прыёмніка. Пераклад спектакля транслюецца па канале нумар 1.

3. Каб выбраць 1 канал, карыстайцеся пераключальнікам на правым баку прыёмніка.

4. Гучнасць рэгулюецца пераключальнікам на левым баку прыёмніка.

Калі ласка, не закрывайце перадатчык прыёмніка, гэта моцна пашкодзіць сігналу. Пасля спектакля просім Вас здаць яго адміністратару.

Калі ў вас узнікнуць пытанні, калі ласка,  звяртайцеся да адміністратараў.