Да нас прыехаў "Рэвізор"!

12 верасня
Да нас прыехаў "Рэвізор"!

Сёння на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Беларусі!
З прывітальнымі словамі выступілі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і Міністр культуры Рэспублікі Татарстан Ірада Хафізянаўна Аюпава. Была падкрэслена вялікая значнасць культурнага абмену паміж нашымі рэспублікамі, было ўзгадана ўсё тое, што верным сяброўствам аб'ядноўвае дзве зямлі.
Бліскучым спектаклем "Рэвізор" у выкананні артыстаў Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава адкрыліся святочные дні. Тры з паловай гадзіны прайшлі для ўсіх гледачоў нібы адно імгненне, госці Купалаўскага тэатра ў захапленні назіралі за пастаноўкай, смяяліся з дасціпных жартаў Мікалая Гогаля. За гэтыя пачуцці, за гэтыя эмоцыі - шчыры дзякуй нашым сябрам з тэатра імя Качалава!