Да новага сезона ў Купалаўскім!

25 ліпеня
Да новага сезона ў Купалаўскім!
Толькі што ў Купалаўскім тэатры адгрымела няўміручая "Паўлінка"! А гэта значыць, што адбылося ўрачыстае закрыццё 103-га тэатральнага сезона! За гэты год у тэатры прайшло шмат цікавых культурных падзей: былі і прэм'еры выдатных спектаклей, і актыўная гастрольная дзейнасць, і ўдзел у ХІІІ Міжнародным фестывалі "Астроўскі ў Доме Астроўскага", і правядзенне Рэспубліканскага фестывалю "Перамога" на сцэне Купалаўскага тэатра...
У жніўні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы вернецца з адпачынку, і "Паўлінка" зноў сустрэнецца са сваім дарагім гледачом, для якога трупа Купалаўскага падрыхтавала шмат новых цікавостак. Але дазвольце захаваць інтрыгу! І сачыце за нашай афішай!
Будзем разам у новым сезоне!