Дарагія гледачы! З сённяшняга дня мы запускаем акцыю "Віншаванне для купалаўцаў", прымеркаваную да Дня абаронцаў Айчыны!

16 лютага
Дарагія гледачы! З сённяшняга дня мы запускаем акцыю "Віншаванне для купалаўцаў", прымеркаваную да Дня абаронцаў Айчыны!
З гэтай нагоды мы падрыхтавалі для вас паштовую скрынку і віншавальныя карткі. На іх вы можаце напісаць добрыя словы для нашых артыстаў і супрацоўнікаў тэатра! Акцыя будзе дзейнічаць на працягу тыдня (да 23 лютага). Паштовая скрынка чакае ўсіх наведвальнікаў Купалаўскага тэатра ў нашай утульнай Каміннай зале. Кожнае віншаванне будзе перададзена ў рукі адрасатам!

Прыміце ўдзел у гэтай акцыі і падарыце цеплыню свайго сэрца, нам будзе вельмі прыемна!