Дадатковыя паказы "Пінскай шляхты", "Рэвізора" і "Паўлінкі" ў снежні

04 снежня
Дадатковыя паказы "Пінскай шляхты", "Рэвізора" і "Паўлінкі" ў снежні
У снежні 2019 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы арганізуе дадатковыя паказы трох аншлагавых спектакляў з рэпертуара Галоўнай сцэны.
13 снежня а 19.00 адбудзецца паказ спектакля “Пінская шляхта”.
15 снежня а 11.30 гледачы змогуць убачыць спектакль-візітоўку Купалаўскага тэатра “Паўлінку”.
15 снежня а 19.00 – адзін з самых папулярных спектакляў, які ў мінулым годзе атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію ў трох намінацыях – “Рэвізор”.
Квіткі на дадатковыя паказы спектакляў у продажы. Іх можна набыць на сайце kupalauski.by і ў касах тэатра.