Дзень нараджэння народнай артысткі Беларусі Тамары Міронавай

03 лютага
Дзень нараджэння народнай артысткі Беларусі Тамары Міронавай

Сёння мы маем шчасце віншаваць з днём нараджэння Тамару Васільеўну Міронаву, народную артыстку Рэспублікі Беларусь, заслужанага майстра сцэны!

Гэта надзвычайная актрыса, якая служыць на купалаўскай сцэне ўжо амаль 23 гады! Адно задавальненне прыходзіць на спектаклі з удзелам Тамары Васільеўны, глядзець на тое, з якім майстэрствам яна ператвараецца ў новы вобраз, як пераканаўча і шчыра іграе свае ролі...

Паважаная Тамара Васільеўна! Са святам, з днём нараджэння! Вы сапраўды народная артыстка, легенда Купалаўскага тэатра! Жадаем вам здароўя, цяпла, дабрабыту, натхнення, новых цікавых роляў у тэатры і кіно! Заставайцеся непаўторнай зоркай нашай сцэны, маяком на шляху маладых артыстаў, вялікай любоўю у сэрцах гледачоў!