Дзень народнага адзінства!

17 верасня
Дзень народнага адзінства!
Дарагія сябры, шчыра віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае дзяржаўнае свята з'явілася ў календары Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе. Менавіта ў гэты дзень у 1939 годзе Заходняя Беларусь аб’ядналася з БССР.

Пісьменнік Максім Танк сустрэў навіну аб аб'яднанні Беларусі вершам "Здарова, таварышы!", прысвечаным байцам Чырвонай Арміі. Прапануем прачытаць урывак з яго:

Здарова, таварышы! Доўга чакалі
Мы вас і чакала ўся наша зямля.
Не раз мы выходзілі ў сінія далі,
Не раз углядаліся ў сонечны шлях!
Пра вас нашы песні складаліся шчыра,
І колас засмягшы ў полі звінеў,
І кожнай вясною, вітаючы вырай,
Лавілі ўсходняга ветру напеў.
Начамі паўзлі да калючага дроту,
Якім нас хацелі навек раздзяліць,
Мы рвалі яго, звалі Вас на падмогу, -
І вы, дарагія, пачулі, прыйшлі!

Жадаем вам міра, дабра, шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя! Святкуем усім народам!