Гастролі тэатра "Камедыянты" і выступленне ансамбля "М-Клезмер бэнд"

21 лістапада
Гастролі тэатра "Камедыянты" і выступленне ансамбля "М-Клезмер бэнд"
На наступным тыдні на нашай гасціннай сцэне адбудзецца некалькі дужа цікавых мерапрыемстваў!

Па-першае, да нас прыязджае Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны драматычны тэатр "Камедыянты"! 28 лістапада вытанчаная шоу-драма “Марлен, народжаная для кахання" пазнаёміць вас з біяграфіяй непараўнальнай Марлен Дзітрых, адной з самых славутых актрыс мінулага стагоддзя.
А 29 лістапада вашай увазе будзе прадстаўлена музычная казка "Паліана" па матывах кнігі Элінор Портэр. Разам з дзяўчынкай Паліанай вы навучыцеся гуляць "у радасць" і цалкам зменіце жыццё жыхароў сумнага горада.

Па-другое, 30 лістапада ў Купалаўскім з праграмай "Мелодыі яўрэйскай душы" выступіць ансамбль "М-Клезмер бэнд" (кіраўнік - маэстра Максім Рассоха). У аснове праграмы - традыцыйная клезмерская музыка, але таксама вы пачуеце знакамітыя яўрэйскія песні і музыку з фільмаў "Ліквідацыя", "Жыццё і прыгоды Мішкі Япончыка", "Ва-банк".

Сустракайце зіму весела і ярка разам з Купалаўскім тэатрам!

Галерэя: