Спектаклі і знакі: творчая сустрэча з Мікалаем Пінігіным

05 Красавіка
Спектаклі і знакі: творчая сустрэча з Мікалаем Пінігіным
28 сакавіка ў межах Тыдня тэатра прайшла творчая сустрэча з рэжысёрам, мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалаем Пінігіным. Сустрэчу правёў вядомы тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў.

Асоба самаго рэжысёра часцей за ўсё застаецца "за кулісамі" ва ўсіх сэнсах, таму ў гледачоў не так часта з'яўляецца магчымасць пазнаёміцца з ім бліжэй. 

Гэты вечар сапраўды можна назваць душэўным, бо Мікалай Пінігін распавёў пра гісторыю свайго з'яўлення ў тэатры, пра знакавыя спектаклі для яго, для краіны, для нацыі, пра людзей, якія былі датычныя да тэатра і стваралі яго такім сваёй любоўю і адданасцю да работы. Разам з гледачамі мы акунуліся ў тэатральную мінуўшчыну нашай краіны, якая была сапраўды багатай і знакавай. 

1923942_2044258555822548_4623047563310414496_n.jpg
22308870_2044259282489142_1905701983923946732_n.jpg
29683521_2044259322489138_2435180164431006420_n.jpg