Капуснік "жАрт to you" да Дня тэатра

18 сакавіка
Капуснік "жАрт to you" да Дня тэатра
Па ўсім свеце 27 сакавіка адзначаецца Дзень тэатра. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адсвяткуе гэтую падзею канцэртам-капуснікам "жАрт to you".

 – У грымёрках, на рэпетыцыях мы заўжды дзелімся нейкімі жартамі, назіраннямі, ідэямі, – кажа Павел Яскевіч. – Чым актыўней жыве тэатр, тым больш такога матэрыялу накапліваецца. Шкада, калі ён знікае. На капусніку з нагоды 95-годдзя тэатра мы ўбачылі, што гледачам падабаецца наш акторскі гумар. Зараз у нас ёсць асобная тэатральная праграма, у якой мы пастараліся пазбавіцца ад унутраных жыртаў, зразумелых толькі нам. Сцэнар пабудавалі так, быццам разам з гледачамі хочам паляцець кудысьці. Куды – гэта пакуль таямніца. Але будзе і пілот, і сцюардэсы. Жартуем з саміх сябе, нашага акцёрскага жыцця, таму паляцім з песнямі і танцамі. Мяркуем, што публіка будзе прымаць актыўны ўдзел у палёце. Абяцаем бойку, жывую музыку, запросім на нашу сцэну артыста-невідзімку. 

Разам з гледачамі ў палёт адправяцца Павел Астравух, Генадзь Аўсяннікаў, Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Андрэй Дробыш, Крысціна Дробыш, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Дыяна Камінская, Раман Падаляка, Ігар Пятроў, Дзмітрый Тумас, Сяргей Чуб, Павел Яскевіч.