Конкурс "Нацыянальная тэатральная прэмія" аб'яўляецца адкрытым!

25 кастрычніка
Конкурс "Нацыянальная тэатральная прэмія" аб'яўляецца адкрытым!

Сёння адбылося адкрыццё VII рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія"! Ганаровым госцем мерапрыемства стаў першы намеснік Міністра культуры Валерый Іванавіч Грамада. З гэтага вечара на працягу амаль цэлага месяца нашы дарагія гледачы і паважаныя члены журы будуць знаёміцца з 32 самымі арыгінальнымі і выбітнымі спектаклямі ад 20 тэатральных калектываў нашай краіны. Свае заслужаныя ўзнагароды на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы атрымаюць лепшыя тэатральныя пастаноўкі, а таксама лепшыя артысты, мастакі, рэжысёры і драматургі!

Першым спектаклем, паказаным у рамках конкурсу, стаў менавіта спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Апошні атракцыён" з удзелам непараўнальных Тамары Міронавай, народнай артысткі Беларусі, і Вольгі Няфёдавай, заслужанай артысткі Беларусі!

Галерэя: