"Мелодыка маёй душы" на сцэне Купалаўскага тэатра

21 лютага
"Мелодыка маёй душы" на сцэне Купалаўскага тэатра

Беларускі саюз жанчын адсвяткаваў Дзень роднай мовы ў Купалаўскім тэатры!

Падчас праграмы "Мелодыка маёй душы" ігра артыстаў аркестра нашага тэатра дапаўняла чытанне абраных твораў беларускай літаратуры.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства на купалаўскай сцэне былі старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч, генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства "Другі нацыянальны тэлеканал" Марат Маркаў і іншыя. Кранальныя радкі, чароўная музыка, любімыя песні - гэта ўсё стала часткай сапраўднага свята беларускай мовы!