Мы пачалі 104-ты сезон у Купалаўскім!

29 жніўня
Мы пачалі 104-ты сезон у Купалаўскім!

Поўная зала, бліскучыя вочы, гучны смех, нястомныя апладысменты і мора кветак. Так весела і ярка пачаўся 104-ты сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы!
Пасля разлукі, нават нядоўгай, новая сустрэча здаецца яшчэ больш радаснай, і акцёры Купалаўскага тэатра добра ведаюць гэта. Сёння яны ігралі як ніколі весела і запамінальна, звонка пелі і бадзёра сыпалі польку і лявоніху, а ўсё таму, што дужа сумавалі без дарагіх гледачоў. Зараз мы абяцаем, што ў новым сезоне для сваіх дарагіх гасцей прадставім вялікую колькасць цікавых мерапрыемстваў і непараўнальна яркіх прэм'ер, бо жадаем бачыць вас часцей.
Віншуем усіх з пачаткам новага сезона! Дзякуй, што прыйшлі!