Пачатак доўгага сяброўства з Александрынскім тэатрам

22 снежня
Пачатак доўгага сяброўства з Александрынскім тэатрам
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася вялікая падзея: была заключана дамова з Нацыянальным драматычным тэатрам Расіі (Александрынскім тэатрам)!

Александрынка і Купалаўскі - старэйшыя нацыянальныя тэатры Расіі і Беларусі, якія з'яўляюцца захавальнікамі багатых культур нашых братэрскіх народаў. Таму ўжо зараз можна сказаць, што ад іх супрацоўніцтва можна чакаць безліч прыемных сюрпрызаў і сапраўды грандыёзных сумесных праектаў.

Сяброўства з Александрынскім тэатрам - яшчэ адзін вялікі крок для Купалаўскага!

Галерэя: