Падпісанне калектыўнай дамовы дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" на 2024-2027 гады

01 сакавіка
Падпісанне калектыўнай дамовы дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" на 2024-2027 гады

У першы дзень вясны адбылося ўрачыстае падпісанне калектыўнай дамовы дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" на 2024-2027 гады. Гэта значны момант для нашага тэатра, які акрэсліць асаблівасці працоўнай дзейнасці ўсіх супрацоўнікаў Купалаўскага на бліжэйшыя гады! Падпісанню папярэднічала абмеркаванне дамовы з калектывам, асноўныя змены былі прынятыя пасля агульнага галасавання. У падпісанні дамовы ўдзельнічалі генеральны дырэктар Шастакоў Аляксандр Віктаравіч і старшыня прафесійнага саюза тэатра Ламака Ірына Станіславаўна.