Пасяджэнне аб калектыўнай дамове

23 лютага
Пасяджэнне аб калектыўнай дамове

Сёння ў глядзельнай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбылося агульнае пасяджэнне супрацоўнікаў тэатра на тэму змен у калектыўнай дамове. У працэсе пасяджэння паміж членамі калектыву адбылася плённая размова. Старшыня прафесійнага саюза Купалаўскага тэатра Ламака Ірына Станіславаўна адказала на ўсе пытанні калег і правяла галасаванне.