Пушкінская класіка на беларускай сцэне

11 ліпеня
Пушкінская класіка на беларускай сцэне
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, шчыры на прэм’еры ў гэтым месяцы, прадставіў маленькім гледачам і іх бацькам спектакль "Казка аб мёртвай царэўне...", заснаваны на творы А.С. Пушкіна. Юным аматарам тэатральнага мастацтва было вельмі цікава пачуць знаёмыя радкі казкі на беларускай мове і на свае вочы ўбачыць ўсіх герояў знакамітай гісторыі. Прыгожая царэўна, адважны каралевіч Елісей, злая мачыха і яе чароўнае люстэрка, Сонца, Месяц і Вецер... нават сам аўтар казкі, Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, прыйшлі да дзяцей, каб навучыць іх заўсёды быць добрымі, смелымі, шчырымі, разважлівымі і не пакідаць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну. Цікавая гісторыя выратавання добрай царэўны ад смерці захапіла дзяцей, і на працягу ўсёй казкі яны не адрывалі вачэй ад сцэны, а ў канцы спектакля падарылі артыстам шмат шчырых усмешак і апладысментаў. Было бачна, што дзеці не жадаюць развітвацца з казкай і што гісторыя за аўтарствам Пушкіна стала для іх адной з любімых!
Віншуем з прэм'ерай!!!