Сустрэча з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь

15 чэрвеня
Сустрэча з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь

Сёння Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Маркевіч Анатоль Мечыслававіч сустрэўся з супрацоўнікамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы для абмеркавання надзённых пытанняў. Анатоль Мечыслававіч выступіў перад імі з прамовай на тэму пытанняў, якія зараз паспяхова вырашае Міністэрства, распавёў пра апошнія дасягненні ў культурным жыцці краіны, назваў пэўныя лічбы, якія падкрэсліваюць, што праводзіцца плённая праца ва ўсіх сферах культуры. Працоўны і творчы калектыў размаўлялі з Міністрам на тэмы фінансавання тэатра, неабходнасці працы за СМІ, абмеркавалі рэпертуар тэатра. Таксама ўсе жадаючыя супрацоўнікі Купалаўскага тэатра атрымалі магчымасць асабіста задаць Міністру свае пытанні.

Галерэя: