Сустрэча з прадстаўніком генеральнай пракуратуры Ткачовым В.В.

09 лютага
Сустрэча з прадстаўніком генеральнай пракуратуры Ткачовым В.В.

Сёння ў Купалаўскім тэатры адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Талкачова Валерыя Іванавіча з калектывамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Выступленне прадстаўніка Генеральнай пракуратуры было прысвечана тэме "Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Аднаўленне гістарычнай справядлівасці". Тэатральным калектывам былі агучаны факты генацыду беларускага народа з дэманстрацыяй візуальных матэрыялаў. Сёння дадзеная тэма з'яўляецца як ніколі значнай для кожнага беларуса. Генацыд - гэта злачынства, якое не мае срокаў даўнасці. Памяць аб тых даўніх падзеях садзейнічае умацаванню нацыянальнага духу краіны і адзінству беларускага народа. Пасля заканчэння выступлення ўсе прысутныя атрымалі магчымасць задаць Валерыю Іванавічу пытанні па тэме размовы.

Галерэя: