Светлая памяць Дудараву Аляксею Ануфрыевічу.

28 лютага
Светлая памяць Дудараву Аляксею Ануфрыевічу.

Пайшоў з жыцця таленавіты драмутрг, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў - Аляксей Ануфрыевіч Дудараў.
Яго п'есы заўсёды адрозніваліся тонкім адчуваннем беларускага народа і яго жыцця, якім ён напаўняў кожнае слова свайго твора. Глыбокія, мудрыя, паэтычныя і блізкія сэрцу кожнага - такімі застануцца яго "нявыдуманыя" гісторыі ў сэрцах тэатральных гледачоў усяго свету. Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выказвае спачуванні ўсім блізкім і родным Аляксея Ануфрыевіча. Светлая памяць.