Свой дзень нараджэння сустракае харызматычная, яскравая, абаяльная Вольга Няфёдава, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь!

18 лютага
Свой дзень нараджэння сустракае харызматычная, яскравая, абаяльная Вольга Няфёдава, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь!
Вольга Валянцінаўна служыць у Купалаўскім з 1992 года, а з 2021 года з'яўляецца мастацкім кіраўніком тэатра. Таксама артыстка выходзіць на сцэну сама, кожная яе роля – свята для гледачоў. Актрыса зачароўвае сваёй энергіяй, глыбінёй перажыванняў, дакладнасцю вобразаў. Яна з лёгкасцю ператвараецца з жыццярадаснай Мэрылін у сардэчную Альжбету, з Альжбеты ў гучную італьянку Марыю, пры гэтым не губляючы свайго адметнага характару і дабрыні.
 
Вольга Валянцінаўна, мы ад душы віншуем Вас з гэтым цудоўным святам! Няхай работа ў Купалаўскім прыносіць Вам толькі задавальненне, рэжысёры прапаноўваюць шмат адметных роляў, а гледачы купаюць у сваёй любові! Здароўя, шчасця, радасных імгненняў!
 
Павіншаваць Вольгу Валянцінаўну вы можаце на спектаклях:
“Паўлінка (https://kupalauski.by/performances/large_stage/pa-linka-12-/?afisha=52957)” – 27 лютага, 5 і 28 сакавіка;
“Апошні атракцыён (https://kupalauski.by/performances/large_stage/aposhni-atraktsyyen-16-/)” – 29 лютага, 10 сакавіка;
“DONNA SOLA (Жанчына адна) (https://kupalauski.by/performances/kamernaya-stsena/donna-sola-zhanchyna-adna-18-/?afisha=53220)” – 22 лютага, 6 сакавіка.

Галерэя: