Святкуем дзень нараджэння Купалаўскага тэатра!

14 верасня
Святкуем дзень нараджэння Купалаўскага тэатра!

У гэты дзень у 1920 годзе адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатра, які пазней атрымаў імя Янкі Купалы!

За гады існавання Купалаўскі тэатр здабыў вялікую славу. З гонарам і ўдзячнасцю ён носіць імя класіка беларускай літаратуры і званні "нацыянальны" і "акадэмічны". Артыстаў тэатра імя Янкі Купалы ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. І менавіта на сцэне Купалаўскага тэатра, першай сцэне краіны, дагэтуль паказваюць няўміручую "Паўлінку", сімвал беларускай культуры. Купалаўскі тэатр сапраўды стаў знакавым месцам, у якім ствараецца гісторыя Беларусі. І мы ствараем яе разам з вамі, нашы любімыя гледачы! Дзякуй вам за вашу любоў да тэатральнага мастацтва, за імкненне да прыгажосці, за вашы добрыя словы, якія мы чуем пасля кожнага спектакля!

З нагоды свята сябры з тэатра імя Качалава пакажуць вясёлую яўрэйскую гісторыю: мюзікл "Скрыпач на даху". Прыходзьце на спектакль і святкуйце разам з намі!