Святы абавязак памятаць...

22 чэрвеня
Святы абавязак памятаць...
Памяць аб гадах Вялікай Айчыннай вайны з пашанай захоўваецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Раней у рэпертуары трупы было шмат пастановак на тэму гэтай трагедыі, асабліва публіцы падабаўся спектакль "Радавыя" па матывах п'есы Аляксея Дударава. А ў гэтым годзе ў Купалаўскім тэатры ўпершыню прайшоў Рэспубліканскі тэатральны фестываль "Перамога", які аб'яднаў калектывы з усіх бакоў краіны, каб паказаць лепшыя сучасныя пастаноўкі аб Вялікай Айчыннай вайне. Фестываль плануецца зрабіць традыцыйным, таму ў наступным годзе глядач зможа пазнаёміцца з новымі спектаклямі і глыбока адчуць усё, што адбывалася на Беларусі больш за восемдзесят гадоў таму. Пачытаць аб фестывалі больш падрабязна можна па спасылцы
У складзе трупы яшчэ ёсць людзі, для якіх вайна - гэта не проста добры сюжэт для п'есы і не далёкі водгук з мінулага ад бацькоў і дзядоў, а неад'емная частка жыцця. Народныя артысты Рэспублікі Беларусь Генадзь Аўсяннікаў і Зінаіда Зубкова падзяліліся сваімі ўспамінамі: ont.by  і youtu.be
Маладое пакаленне купалаўцаў таксама добра ведае, якой цаной была здабыта перамога. Так, таленавітая актрыса Таіса Увядзенская прыняла ўдзел у спецыяльным праекце "Радио "Победа" пад назвай "Проза о войне", у якім прачытала ўрывак з твора Васіля Быкава" Сотнікаў". Чытайце аб праекце і слухайце ўрывак з аповесці па спасылках: sb.by i alfaradio.by