Жывая трансляцыя спектакля "Зямля Эльзы" 23 кастрычніка

22 кастрычніка
Жывая трансляцыя спектакля "Зямля Эльзы" 23 кастрычніка
Пашыраючы свае межы, заўтра Купалаўскі тэатр зможа патрапіць у кожны дом. 23 кастрычніка а 19 гадзіне адбудзецца жывая трансляцыя аднаго з нашых самых кранальных спектакляў "Зямля Эльзы".  Гісторыя пра сустрэчу і каханне людзей, якое асвяціла рэшту іх жыцця і напоўніла яго небывалымі і незнаёмымі раней пачуццямі.

Паказ адбудзецца праз відэасервіс VOKA пры падтрымцы нашага генеральнага партнёра 100-га сезона, кампаніі А1. Наведайце сваіх любімых бабуль і дзядуль, бацькоў ды правядзіце вечар разам з імі за праглядам спектакля.
Для прагляду неабходна зарэгістравацца па нумары, гэта бясплатна.  Жадаем вам прыемнага вечару, да сустрэчы.
Націсніце, каб перайсці на старонку з трансляцыяй