Творчая сустрэча з Мікалаем Пінігіным "Спектаклі і знакі"

20 Сакавіка
Творчая сустрэча з Мікалаем Пінігіным "Спектаклі і знакі"
28 сакавіка а 19 гадзіне на камернай сцэне ў рамках «Тыдня тэатра» адбудзецца творчая сустрэча з мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра Мікалаем Пінігіным. Тэма сустрэчы – «Рэпертуар Купалаўскага: як знакавыя спектаклі тэатра ўплываюць на гледача». 
Мікалай Пінігін раскажа пра свае знакавыя спектаклі, пра прынцыпы адбору твораў для пастаноўкі на сцэне і фарміравання рэпертуара. Разам з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым таксама будуць закрануты пытанні таго, як нацыянальны тэатр можа ўплываць на свядомасць гледача і фарміраваць яго погляд на сучасныя падзеі, пры гэтым адпавядаючы традыцыям і падтрымліваючы класічную літаратуру.  
Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, рэгіструйцеся па электроннай спасылцы.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца і прад’явіць на ўваходзе квіток на любы спектакль Купалаўскага тэатра ў красавіку.