Ура, прэм'ера!

02 снежня
Ура, прэм'ера!
Купалаўскі тэатр абагаціўся на адзін спектакль!

Новая пастаноўка ў нашым рэпертуары атрымала назву "Двор майго дзяцінства" і з'яўляецца ўвасабленнем дзіцячых успамінаў рэжысёра Данііла Філіповіча аб тым Мінску, якім ён быў каля дваццаці гадоў таму: поўным галубоў, гульняў, усмешак, добрых вачэй мінакоў. Рэжысёр атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры, дзякуючы чаму гэты спектакль і ўбачыў свет. А сёння пастаноўку ўпершыню ўбачылі нашы дарагія гледачы! Мы спадзяемся, што кожны госць Купалаўскага тэатра, які наведае "Двор майго дзяцінства", не толькі ўбачыць мінулае нашай любімай сталіцы, але і паглыбіцца ва ўласныя светлыя ўспаміны аб дзяцінстве, першым пацалунку, запаветных марах...

Якім спектакль убачылі СМІ, можаце пачытаць па спасылках ніжэй:

В Купаловском состоялась премьера спектакля «Двор моего детства»
Ніводнага слова і дзеяння не прыдумана: у Купалаўскім адбылася прэм’ера спектакля «Двор майго дзяцінства»;
"Я в него поверил". Гендиректор Купаловского театра о премьере спектакля "Двор майго дзяцiнства" ;
"Воспоминания не купишь". Режиссер спектакля "Двор майго дзяцiнства" о том, почему его нужно увидеть;