Увага! Прэм'ера!

20 чэрвеня
Увага! Прэм'ера!

Шаноўныя гледачы! Перад закрыццём свайго 103-га сезона Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы гатовы зноў здзівіць вас і прадставіць вашай увазе адразу дзве прэм'еры!
4 ліпеня ў Каміннай зале можна будзе наведаць сустрэчу "Музыка душы. Роднае": неверагодна эмацыянальнае прадстаўленне, падчас якога вы пачуеце абраныя музычныя кампазіцыі ў жывым выкананні нашых аркестрантаў. Самыя блізкія сэрцу мелодыі створаць атмасферу гэтага вечара казачнай і святочнай.
Артысты Купалаўскага тэатра таксама падрыхтавалі цікавае прадстаўленне і для дзетак: 11 ліпеня яны запрашаюць усіх маленькіх аматараў тэатра і іх бацькоў на прэм'еру спектакля "Казка аб мёртвай царэўне..." па матывах знакамітай гісторыі Пушкіна. Разам з героямі казкі дзеці адправяцца ў незвычайнае падарожжа, каб выратаваць ад смерці прыгажуню-царэўну, якую жадае загубіць зайздрослівая мачыха.
Купалаўскага сцэна чакае вас!