Увага! Замена ў рэпертуары!

06 сакавіка
Увага! Замена ў рэпертуары!

Дарагія гледачы! У рэпертуары Купалаўскага тэатра на сакавік адбылася замена!

9 сакавіка замест паказу шэкспіраўскай п'есы "Рамэа і Джульета" вы ўбачыце спектакль "Чорная панна Нясвіжа", легенду пра палкае каханне Барбары Радзівіл!

Набытыя вамі квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на ўсе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да канца сезона. Па ўсіх пытаннях просім звяртацца ў касу тэатра па нумары +375 (17) 367-17-17!