Увага! Замена спектакля 14.02.2024!

08 лютага
Увага! Замена спектакля 14.02.2024!
Дарагія гледачы! У рэпертуары Купалаўскага тэатра адбылася замена! 14 лютага замест паказу філасофскай п'есы "Вечар" вы ўбачыце спектакль "Чорная панна Нясвіжа".

На галоўнай сцэне перад вашымі вачыма ажыве знакамітая легенда пра палкае і трагічнае каханне каралевіча Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл!

Набытыя вамі квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на ўсе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да канца сезона. Па ўсіх пытаннях просім звяртацца ў касу тэатра па нумары +375 (17) 367-17-17!