Увага, замена спектакля 20.01.2024

19 студзеня
Увага, замена спектакля 20.01.2024
Шаноўныя гледачы! Па прычыне хваробы нашага артыста мы вымушаны замяніць паказ спектакля "Двор майго дзяцінства", які павінен быў адбыцца 20 студзеня, на музычнае прадстаўленне "Музыка душы. Роднае"!

Падчас прадстаўлення вас чакае сапраўднае музычнае падарожжа па Беларусі: вы зможаце пранікнуцца атмасферай велічных старадаўніх палацаў, завітаць у простую сялянскую хату, пагуляць па Белавежскай пушчы, патанчыць вясёлыя беларускія полькі... І ўсё гэта - не выходзячы з нашай утульнай і вытанчанай Каміннай залы! Таму дужа чакаем вас на нашай музычнай сустрэчы!
Нагадаем, што ўсе набытыя вамі квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на спектаклі Купалаўскага тэатра да канца сезона. Па ўсіх пытаннях просім звяртацца ў касу тэатра па нумары +375 (17) 367-17-17!