VII рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”

10 кастрычніка
VII рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”
У перыяд з 25.10.2023 па 18.11.2023 пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пройдзе VII рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. Удзельнікамі конкурсу стануць самыя выбітныя тэатры з розных куткоў краіны: журы і гледачы ўбачаць 32 пастаноўкі ад 20 тэатраў Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Слоніма, Віцебска, Магілёва. Упершыню падчас конкурсу будзе прадстаўлена такая вялікая колькасць спектакляў.

Конкурсныя пастаноўкі будуць ацэньваць у намінацыях:
  • «Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны»
  • «Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны»
  • «Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва»
  • «Лепшы спектакль тэатра лялек»
  • «Лепшы оперны спектакль»
  • «Лепшы спектакль балета»
  • «Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл».
Большасць спектакляў пройдзе на галоўнай і камернай сцэнах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Грандыёзныя пастаноўкі, паказаныя ў межах конкурсу, падораць вам прыемныя ўражанні, яркія эмоцыі і натхненне!

 Запрашаем далучыцца да самай значнай падзеі ў тэатральным жыцці краіны 2023 года!