Віншаванне з Днём маці!

14 кастрычніка
Віншаванне з Днём маці!

Маці. Адно слова - а столькі ўсяго яно змяшчае ў сабе...

Маці можа быць тым самым чалавекам, які адзін зразумее і падтрымае сваё дзіця, калі яно знойдзе справу жыцця, як Маці Мастака ў спектаклі "Наш космас". Маці можа выступіць заўзятым абаронцам, які шчыра верыць у невінаватасць дзіцяці і спрабуе яму дапамагчы ў горшай з магчымых сітуацый, як гэта рабіла сіньёра Мантэкі ў спектаклі "Рамэа і Джульета". Маці можа дараваць тое, што не дараваў бы больш ніхто на зямлі, перажыць крыўду і пачаць будаваць новыя адносіны з дзіцем, як Аббі ў спектаклі "Апошні атракцыён". Маці здольная адчайна любіць і чакаць нават тых сваіх дзяцей, якіх шмат гадоў не бачыла і не чула, як Ганна ў спектаклі "Вечар"...

Сёння мы жадаем усім маці вялікага шчасця, міра і цеплыні ў душы, усёабдымнай любві, спакою і дабрабыту ў сям'і! Ведайце: вашымі ласкавымі рукамі трымаецца свет, вашы гарачыя сэрцы і цёплыя ўсмешкі саграваюць зямлю! Са святам, дарагія матулі!