Віншуем з Днём ведаў!

01 верасня
Віншуем з Днём ведаў!

Дарагія сябры, віншуем вас з Днём ведаў! Спадзяемся, што першае восеньскае свята прынесла вам шмат прыемных уражанняў, яркіх эмоцый і цёплых усмешак!
Тэатр у нейкай ступені таксама з'яўляецца школай. Падчас спектакляў гледачы вучацца разумець свае і чужыя пачуцці, глыбока спачуваць усім перажыванням герояў, ставіць сябе на месца іншага чалавека, бачыць прычыны тых ці іншых учынкаў. За некалькі гадзін, якія глядач праводзіць у тэатры, ён разам з акцёрамі перажывае цэлае жыццё, напоўненае рознымі выбарамі і іх вынікамі, пытаннямі і варыянтамі іх вырашэння. Тэатр вучыць жыццёвай мудрасці, і гэтыя ўрокі сапраўды з'яўляюцца карыснымі для гарманічнага развіцця асобы. Таму прыходзьце ў Купалаўскі тэатр часцей!
А яшчэ адзначым, што менавіта ў гэты дзень свой творчы шлях у нашым тэатры пачалі дзве таленавітыя актрысы: Юлія Аўчыніна і Зінаіда Зубкова, якая праз некалькі месяцаў будзе святкаваць юбілей: 85 гадоў са дня нараджэнння! Павіншуем іх!