З юбілеем, Зінаіда Пятроўна!

03 лістапада
З юбілеем, Зінаіда Пятроўна!
З вялікай радасцю віншуем з юбілеем народную артыстку Рэспублікі Беларусь Зінаіду Пятроўну Зубкову! Актрысе споўнілася 85 гадоў! Зінаіда Пятроўна служыць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 1 верасня 1960 года - больш за 63 гады. І за гэты час яна стала сапраўднай прымай, якая нязменна ўражвае і захапляе гледачоў сваімі прыгажосцю, пераканаўчасцю акцёрскай работы, непараўнальнай статнасцю, інтэлігентнасцю, розумам, дабрынёй, гумарам і шырынёй сэрца. Убачыўшы Зінаіду Пятроўну аднойчы, немагчыма забыць!

Шаноўная Зінаіда Пятроўна! Ад усёй душы віншуем Вас з такім цудоўным і прыгожым святам! Жадаем Вам бясконцага шчасця, гармоніі ў душы, цяпла ад дарагіх Вам людзей, новых цікавых творчых праектаў! Няхай кожны дзень будзе напоўнены яркімі эмоцыямі, радаснымі сустрэчамі, прыемнымі сюрпрызамі!