Збор трупы перад пачаткам 104-га сезона!

28 жніўня
Збор трупы перад пачаткам 104-га сезона!
28 жніўня перад пачаткам 104-га сезона ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся традыцыйны збор трупы!
Перад артыстамі з добрымі словамі выступілі мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Валянцінаўна Няфёдава і генеральны дырэктар Аляксандр Віктаравіч Шастакоў. У сваіх прамовах яны выказалі спадзяванне, што акцёры добра адпачылі і гатовы да актыўнай творчай працы ў 104-м сезоне. Ужо праз некалькі дзён пасля пачатку сезона пачнуцца рэпетыцыі.
Ірына Уладзіміраўна Дрыга, начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абазначыла перад купалаўцамі планы на сезон і заклікала ўсіх праяўляць актыўнасць. Падчас сустрэчы было падкрэслена, што ў новым сезоне плануецца прадставіць гледачу не менш за 4 новыя пастаноўкі. Адной з прэм'ер будзе спектакль "Двор майго дзяцінства" рэжысёра Данііла Філіповіча, ода гораду Мінску. Глядач убачыць Мінск вачыма маленькага хлопчыка і акунецца ў цёплую атмасферу настальгіі.