Сяргей Чуб

Нарадзіўся 4 кастрычніка 1980 года ў Мазыры.
У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно" (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). Працуе ў тэатры з 2002 года.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Цімох Альпенскі ("Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча);
- Пацёмкін ("Ноч на Каляды" паводле М. Гогаля);
- Капітан Рыкаў ("Пан Тадэвуш" А. Міцкевіча)
- Серж ("Арт" Я. Рэза);
- Мікола Канцавы ("Дзве душы" М. Гарэцкага);
- Гастон Вальцье ("Школа падаткаплацельшчыкаў" Л. Вернэя і Ж. Бэра);
- Пётр Іванавіч Бабчыньскі ("Рэвізор" М. Гогаля);
- Ален Рэй ("Талерантнасць" Я. Рэза);
- Сід Армфілд ("Вешальнікі" М. МакДонаха);
- Мнішак ("Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава);
- Пан Альберт ("Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" паводле Я. Баршчэўскага).