Кар"ера доктара Рауса (16+)

Людзi, якiя нарадзiлiся раней сваёй эпохi. Што мы ведаем пра iх? Сухія гістарычныя факты, даты і лічбы, партрэты ў падручніках. Ведаем iх дасягненні, якія сёння для нас натуральныя і незаўважныя. Але мы наўрад ці задумваемся аб тым, як такія людзі жылі, што адчувалі, як да іх ставіліся навакольныя i чаго iм каштавала апантанасць сваімі ідэямі, якая змяніла жыццё ўсяго чалавецтва. Кар’ера доктара Рауса – гісторыя чалавека, якi нарадзiўся значна раней сваёй эпохi. І імя яго – Францыск Скарына.

Рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў
Мастак – Андрэй Меранкоў
Мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка
Мастак па святле – Аляксандр Колас

Узроставыя абмежаванні: 16+

Працягласць: 2г. 40хв. з антрактам

УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца страбаскоп і генератар снега.

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".