Махляры (16+)
Кампазітар: Аляксандр Пантыкін
Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт!
У містычнай трагікамедыі “Махляры” рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.
Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.
Ролі выконваюць:
Іхараў – Максім Брагінец, Дзяніс Аўхарэнка
Суцяшальны Сцяпан Іванавіч – Максім Брагінец, Максім Карасцялёў
Швохнеў Пётр Пятровіч – Уладзіслаў Віленчыц, Уладзіслаў Ноздрын
Палкоўнік Кругель – Аляксандр Ніканенка, Дзмітрый Давідовіч
Глоў Міхал Аляксандравіч – Ігар Сідорчык
Глоў Аляксандр Міхалыч – Арцём Курэнь, Аляксандр Ніканенка
Замухрышкін Псой Стахіч – Віктар Багушэвіч, Сяргей Шымко
Аляксей, карчомны слуга – Дзмітрый Давідовіч, Уладзіслаў Віленчыц, Уладзіслаў Ноздрын
арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".