Мудрамер (16+)

Билеты
  • 28
    июня
    19:00
    Пт

сатырычная камедыя

Аўтар: Мікалай Матукоўскі

Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў

Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў

Мастак па касцюмах: Марына Алекна

Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак?
Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! –  чакаем у РТБД на спектаклі “Мудрамер”!

Ролі выконваюць:
Міністр узгадненняў – Андрэй Дабравольскі
Мурашка – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Першы намеснік Міністра – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Другі намеснік Міністра – Уладзіслаў Віленчыц
Нюра – Наталля Халадовіч
Залівака – Уладзіслаў Ноздрын, Максім Паніматчанка
Бабуля – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".