Я, бабуся, Іліко і Ларывон (12+)

Надар Думбадзэ і Гіга Лордкіпанідзэ

Чытанне п'есы ў рамках праекта «Сучасная класіка»

Пераклад: Андрэй Макаёнак
Рэжысёр: Алена Зміцер
Мастак: Марына Алекна
Працягласць: 2 г. без антракту
Узроставыя абмежаванні: 12+

Цэнтр беларускай драматургіі і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п'есы «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Н. Думбадзэ і Г. Лордкіпанідзэ.
«Я, бабуся, Іліко і Ларывон» – знакаміты раман Надара Думбадзэ, надрукаваны ўпершыню ў 1960 годзе. Грузінскі каларыт і сакавіты гумар адразу пераносяць у сонечную Імерэцію. Падлетак Зурыко часам спрачаецца з бабуляй, сябруе са старэйшымі Іліко і Ларывонам, патроху пазнаючы дарослае жыццё. Здавалася б, выдатная гісторыя сталення, але дзеянне адбываецца ў 1941 годзе – як раз тады, калі прыходзіць вайна.
Чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".