Пісаравы імяніны (16+)

музычная камедыя па п'есе У. Галубка
Рэжысёр-пастаноўшчык Павел Марыніч
Мастакі-пастаноўшчыкі Народны мастак Беларусі Барыс Герлаван, Аляксандра Гранстрэм
Прэм'ера – 20 сакавіка 2024
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 27
    красавіка
    19:00
    Сб
  • 06
    мая
    19:00
    Пн
  • 29
    мая
    19:00
    Ср

         Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.

         Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.

         Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне  ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік Пісар чакае кожнага з Вас у нашым тэатры! Прыходзьце!

Прэса:

сакавік 2024