5 ліпеня ў Купалаўскім тэатры пройдзе Ноч паэзіі з удзелам беларускіх паэтаў і музыкаў

28 чэрвеня
5 ліпеня ў Купалаўскім тэатры пройдзе Ноч паэзіі з удзелам беларускіх паэтаў і музыкаў

5 ліпеня ў чароўную купальскую ноч у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца трэцяя “Ноч паэзіі”. У мерапрыемстве возьмуць удзел выбітныя беларускія паэты, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра, якія прачытаюць свае улюбёныя вершы ці творы свайго аўтарства. Мерапрыемства пройдзе на летняй тэрасе кавярні “Аўстэрыя Уршуля” Купалаўскага тэатра. Збор гасцей – а 21.00

Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца ў форме і на ўваходзе прадаставціь квіток на любы спектакль Купалаўскага тэатра ў ліпені.


Купалаўскі тэатр разам з найлепшымі беларускімі паэтамі працягвае цудоўную традыцыю святкавання Купалля, якая была закладзена у мінулым годзе. У гэты раз у мерапрыемстве возьмуць удзел Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Вальжына Морт, Інэса Ганкіна, Дзмітрый Іваноў, Марыя Мартысевіч, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра. Акрамя таго, будзе дзейнічаць і “адкрыты мікрафон”, таму кожны госць зможа таксама прачытаць вершы разам з паэтамі. Таксама на імпрэзе выступяць музыкі Кася Камоцкая і Уладзь Лянкевіч з Эрыкам Арловым, якія прадставяць свій музычны праект Luty sakavik .


Але на гэтым сюрпрызы не сканчваюцца. Да гэтага цудо ўнага свята, калі кожны шукае сваю папараць-кветку і шчасце, Купалаўскі тэатр робіць сапраўдны цуд для сваіх гледачоў. З 5 па 12 ліпеня можна будзе набыць квіткі на спектаклі тэатра са зніжкай 30% у касах тэатра і праз сайт kupalauski.by з промакодам kupala072019. Звяртаем увагу, што колькасць квіткоў абмежаваная.