Адзіны дзень інфармавання ў Купалаўскім тэатры

23 чэрвеня
Адзіны дзень інфармавання ў Купалаўскім тэатры

У межах адзінага дня інфармавання начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дрыга Ірына Уладзіміраўна сустрэлася з супрацоўнікамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы для абмеркавання пытанняў экалагічнай бяспекі. Падчас выступлення Ірыны Уладзіміраўны былі разгледжаны праблемы забруджвання глебы і вады, радыеактыўнага забруджвання і спосабаў барацьбы з імі. Было адзначана, што назіраецца тэндэнцыя больш адказна адносіцца да захавання навакольнага свету, якая выклікае паляпшэнне ўмоў жыцця. Таксама было закранута пытанне бяспекі ў сацыяльных сетках. Ірына Уладзіміраўна нагадала аб існаванні Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў і аб неабходнасці супрацьстаяння экстрэмізму.
Пасля завяршэння мерапрыемства кожны супрацоўнік тэатра мог звярнуцца да Ірыны Уладзіміраўны з асабістым пытаннем ці ўдакладніць у яе інфармацыю, якую давялі да ведама падчас выступлення.

Галерэя: