Апошні спектакль у сезоне

28 ліпеня
Апошні спектакль у сезоне

Сёння спектаклем «Паўлінка» Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы завяршае 94-ы тэатральны сезон. Афіцыйнае адкрыццё новага сезону адбудзецца 9 верасня 2014 года ў Томску, дзе 70 год таму Паўлінка і нарадзілася. Па запрашэнні Губернатара Томскай вобласці купалаўцы едуць туды выступіць у рамках Дзён беларускай культуры.

Гастролі закліканы аддаць даніну памяці нашым славутым суайчыннікам, аўтарам і ўдзельнікам легендарнага спектакля «Паўлінка», які стаў візітнай карткай беларускага тэатральнага мастацтва. Выступ у Томску асаблівы яшчэ і таму, што трупа вяртаецца туды, дзе было прынята рашэнне звярнуцца да Савецкага ўраду з просьбай надаць тэатру імя Янкі Купалы — звацца купалаўцамі. Гледачы Томска таксама ўбачаць «Ноч на Каляды» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна і «Офіс» у пастаноўцы Кацярыны Аверкавай.