На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 30 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Трэцяга рэспубліканскага конкурса тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.
Найлепшы спектакль тэатра драмы – “Аракул?..” Андрэя Макаёнка (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага)
Найлепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы – Раман Салаўёў за выкананне ролі Сашы Савельева ў спектаклі “Пахавайце мяне за плінтусам” паводле аповесці Паўла Санаева (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа)
Найлепшая рэжысёрская работа ў спектаклі тэатра драмы – Саўлюс Варнас за пастаноўку спектакля “Фрэкен Жулі” Аўгуста Стрындберга (Магілёўскі абласны драматычны тэатр)
Найлепшы мастак-пастаноўшчык – Валерый Рачкоўскі (за пастаноўку двух спектакляў “Ладдзя роспачы” паводле Уладзіміра Караткевіча ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек і “Самазванец” паводле Аляксандра Пушкіна ў Брэсцкім абласным тэатры лялек)
Найлепшая сучасная беларуская пастаноўка – “Вітаўт” Вячаслава Кузняцова (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
Найлепшы спектакль тэатра лялек – “Ладдзя роспачы” паводле Уладзіміра Караткевіча (Беларускі дзяржаўны тэатр лялек)
Найлепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра лялек – Дзмітрый Рачкоўскі (за выкананне ролі Гервасія Вылівахі ў спектаклі “Ладдзя роспачы” паводле Уладзіміра Караткевіча, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек)
і Уладзімір Цевасян за выкананне ролі Барыса Гадунова ў спектаклі “Самазванец” паводле Аляксандра Пушкіна (Брэсцкі абласны тэатр лялек)
Найлепшая рэжысёрская работа ў спектаклі тэатра лялек – Аляксей Ляляўскі (за пастаноўку двух спектакляў “Ладдзя роспачы” паводле Уладзіміра Караткевіча ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек і “Самазванец” паводле Аляксандра Пушкіна ў Брэсцкім абласным тэатры лялек)
Найлепшы оперны спектакль – “Лятучы Галандзец” Рыхарда Вагнера (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
Найлепшая акцёрская работа ў спектаклі оперы – Станіслаў Трыфанаў за выкананне партыі Галандца Опера “Лятучы Галандзец” Рыхарда Вагнера (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
Найлепшая рэжысёрская работа ў спектаклі оперы – Ханс-Ёахім Фрай (Германія) (Опера “Лятучы Галандзец” Рыхарда Вагнера, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
Найлепшы спектакль балета – “Вітаўт” Вячаслава Кузняцова (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
Найлепшая акцёрская работа ў спектаклі балета – Людміла Хітрова (за выкананне партыі Ганны, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
Найлепшая работа балет-майстра ў спектаклі балета – Юрый Траян (Балет “Вітаўт”, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
Найлепшы спектакль музычнага тэатра – “Соф’я Гальшанская” Уладзіміра Кандрусевіча (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр)
Найлепшая акцёрская работа ў спектаклі музычнага тэатра – Антон Заянчкоўскі за выкананне партыі Ягайлы ў мюзікле “Соф’я Гальшанская” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр)
Найлепшая рэжысёрская работа ў спектаклі музычнага тэатра – Міхаіл Кавальчык (Мюзікл “Соф’я Гальшанская”, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр)
Найлепшы спектакль для дзяцей – “Снежная каралева” Аляксея Дударава паводле Ханса Крысціяна Андэрсена (Драматычны тэатр Беларускай арміі)
Найлепшая акцёрская работа ў спектаклі для дзяцей – Марына Дзянісава за выкананне галоўнай ролі ў спектаклі “Снежная Каралева” Аляксея Дударава паводле Ханса Крысціяна Андэрсена (Драматычны тэатр Беларускай арміі)
Найлепшая рэжысёрская работа ў спектаклі для дзяцей – Аляксандр Янушкевіч за пастаноўку двух спектакляў: “Малыш і Карлсан, які жыве на даху” паводле Астрыд Ліндгрэн у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек і “Шматочкі па закуточках” Рыгора Остэра ў Мінскім абласным тэатры лялек “Батлейка”
Спецыяльны прыз “За ўклад у тэатральнае мастацтва” – Наталля Гайда
“Мецэнат тэатра” – адкрытае акцыянернае таварыства “Белзнешэканомбанк”