Што можна ўбачыць у патаемных закутках Купалаўскага? Экскурсіі па закуліссі 21 верасня да 100-годдзя тэатра.
UPD: Сябры, рэгістрацыя на экскурсіі скончана, месцаў больш няма. Але не смуткуйце, на працягу сезона адбудзецца шмат цікавага, і вы не раз зможаце патрапіць да нас.
.
На свяце 21 верасня, прысвечаным 100-му сезону Купалаўскага, усе жадаючыя змогуць наведаць наша атмасфернае тэатральнае закуліссе. Ладзім шэраг экскурсій, першая з іх пачнецца ў 12.30 дня. Нашыя дарагія госці даведаюцца, як ствараюцца дэкарацыі да спектакляў, пра асаблівасці пашыву касцюмаў для кожнага артыста, колькі часу і грыму трэба на тое, каб упрыгожыць шляхетную Паўлінку альбо падкруціць вусы Пану Кручкову і многае іншае.
А самых гарачых аматараў спектакля і кнігі “Радзіва Прудок” чакае прыемны падарунак: адмыслова да нашага свята Андрусь Горват вернецца на пасаду дворніка і правядзе некалькі экскурсій!
Запіс на экскурсіі па формах ніжэй (вельмі пажаданы).
Пачатак ад увахода на Камерную сцэну:
12.30 - рэгістрацыя на экскурсію.
13.00 - рэгістрацыя на экскурсію.
13.30 - рэгістрацыя на экскурсію.
14.00 - рэгістрацыя на экскурсію.
Пачатак ад Галоўнага ўвахода:
13.30 - рэгістрацыя на экскурсію.
14.00 - рэгістрацыя на экскурсію.
14.30 - рэгістрацыя на экскурсію.
14.50 - рэгістрацыя на экскурсію.
Нумар для сувязі +375 17 289 15 77.