Віншуем Тамару Міронаву!
03 лютага
Сёння свой Дзень нараджэння святкуе Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, артыстка тэатра і кіно, яскравая, харызматычная і такая абаяльная – Тамара Васільеўна Міронава!
Ад усяго калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы мы віншуем Тамару Васільеўну са святам і жадаем толькі яскравых пачуццяў, моцнага здароўя! Тая любоў, з якой вы кожны раз выходзіце на сцэну да гледачоў, застаецца ў іх сэрцах назаўсёды! Новых роляў, творчых дасягненняў і звычайнага шчасця!